BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна можа ўдарыць амерыканскімі ракетамі па Растоўскай вобласці Расеі

Здымак ілюстрацыйны

Украіна можа ўдарыць амэрыканскімі ракетнымі сыстэмамі ATACMS па Растоўскай вобласці Расеі. Пра гэта інфармуе The Wall Street Journal. Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны і вашынгтонскі аналітычны цэнтр склалі карту з каля двумастамі ваеннымі мэтамі на тэрыторыі Расеі ў зоне дасяжнасці ATACMS, а пад прыцэлам у Растоўскай вобласці – ваенныя аэрадромы. Са свайго боку Расея выкарыстоўвае супраць Украіны ракеты КНДР з заходнімі кампанентамі, паведамляе CNN. Паводле ўкраінскага боку Расея сёлета запусціла каля 60 паўночнакарэйскіх ракет КN-23. Найважнейшыя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых ракетах, вырабляюць 9 заходніх вытворцаў, у тым ліку кампаніі з ЗША, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў, а некаторыя часткі вырабленыя летась. Адзінае, што з’яўляецца карэйскім, – гэта метал, які хутка іржавее, – цытуе CNN.

Беларускае Радыё Рацыя