BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна паспрабуе завяршыць гарачую стадыю вайны да канца года

«Пры падтрымцы Захаду Украіна паспрабуе завяршыць гарачую стадыю вайны да канца гэтага года» – заявіў Уладзімір Зяленскі. Палітык упэўнены: каб пераканаць Расею сесці за стол перамоў і разгледзець пытанне спынення вайны, усяму свету давядзецца аказаць на яе ціск.

Падчас інтэрв’ю Бі-бі-сі, прэзідэнт Зяленскі адзначыў, што ад Вялікай Брытаніі Кіеў хацеў бы атрымаць дазвол на выкарыстанне пастаўленай Захадам зброі для ўдараў па тэрыторыі Расеі – без абмежаванняў па далёкасці. «Мы проста хочам біць дакладна па той кропцы, з якой яны страляюць па нас», – заявіў ён.

Таксама Зяленскі паведаміў журналістам, што дапускае магчымасць сыходу з пасады прэзідэнта: «Але толькі пасля заканчэння вайны».

Беларускае Радыё Рацыя