Па словах заходніх чыноўнікаў, зараз Кіеў знаходзіцца ў самым уразлівым становішчы за два гады вайны.

Існуе рызыка калапсу ўкраінскіх сіл і прарыву Расеі. Ракетныя атакі і бамбаванні сіламі Расеі, а таксама недахоп боепрыпасаў і наступ на фронце ўзмацняюць асцярогі, што ваенны канфлікт ва Украіне блізкі да пераломнага моманту, піша «Украіна зараз» са спасылкай на Le Figaro. Прадстаўнік Белага дома заявіў, што Кангрэсу неабходна прыняць меры, каб ухваліць ваенную дапамогу, і іншага шляху няма. Французскія вайскоўцы лічаць, што пераможа той, хто першым мабілізуецца, але абодва бакі пакуль не гатовы прыняць рашучыя крокі.
Беларускае Радыё Рацыя






