Украіна пры дапамозе РЭБ падмяняе каардынаты ў “шахедах” і накіроўвае іх назад у Расею і Беларусь, піша французскае выданне Ле монд Le Monde.

Паводле выдання, эксперты звярнулі ўвагу на тое, што многія дроны-камікадзэ сталі вяртацца назад, адкуль іх запускалі. Ваенныя эксперты зрабілі выснову, што Украіне проста ўдалося з дапамогай РЭБ падмяніць каардынаты ў “Шахедах”, і таму яны вяртаюцца ў зону пуску.
Выданне таксама піша пра тое, што ў ноч на 26 лістапада Крэмль запусціў рэкордную колькасць дронаў-камікадзэ – 188 адзінак, а таксама чатыры балістычныя ракеты тыпу “Іскандэр”.
У прэс-службе УСУ паведамілі пра тое, што 76 дронаў было збіта з дапамогай спа і мабільных ўдарных груп, а вось 95 дронов-камікадзэ былі адцягнуты ад сваіх мэтаў з дапамогай сістэмы падробкі спадарожнікавых каардынатаў. Пры гэтым не была збітая ніводная з чатырох ракет “Іскандэр”.
Выданне, спасылаючыся на свае крыніцы, паведамляе, што ў перыяд з 24 па 26 лістапада мяжу з Беларуссю перасеклі рэкордныя 43 беспілотнікі, а суразмоўца Ле монд адзначыў, што гэта вынік паспяховага “спуфінга” – перахопу спадарожнікавых каардынатаў.






