BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна скарачае аперацыі на фронце

Камандуючы аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі паведаміў агенцтву Reuters, што Узброеныя сілы Украіны сутыкнуліся з недахопам артылерыйскіх снарадаў і згарнулі некаторыя ваенныя аперацыі з-за недахопу замежнай дапамогі, піша «Украінская праўда».

Фота: 24tv.ua

Па словах генерала, недахоп снарадаў стаў “вельмі вялікай праблемай”, а скарачэнне ваеннай дапамогі ад краін Захаду паўплывала на сітуацыю па ўсёй лініі фронту.

Тарнаўскіх адзначыў, што ідзе перапланаванне пастаўленых задач, а таксама іх скарачэнне. На паўднёва-усходнім фронце ўкраінскія вайскоўцы перайшлі да абароны, спрабуючы атакаваць на іншых участках.