BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна стабілізавала фронт пад Пакроўскам

Здымак ілюстрацыйны

Украіна стабілізавала фронт пад Пакроўскам, піша нямецкае выданне Bild. Перад тым расейскія акупанты хутка прасоўваліся ў напрамку Пакроўска і падышлі да яго на 7-8 км, з-за чаго ўкраінскія ўлады аб’явілі эвакуацыю. Аднак зараз УСУ ўдалося стабілізаваць фронт, і калі раней расейскія вайскоўцы праходзілі на захад па 2-4 км за суткі, то ў апошнія дні спыніліся. Акром таго, Bild інфармуе, што УСУ ўпершыню ўжылі супраць акупантаў лятаючы аўтамат Калашнікава. Такую ​​зброю паставіла вайскоўцам група інжынераў Wild Hornets. Выраб уяўляе сабой аўтамат на платформе з чатырма вінтамі, які можа выкарыстоўвацца, як беспілотнік. Лятаючы аўтамат можа кіравацца з некалькіх кіламетраў ад аператара з абароненай пазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя