Урачыстая акцыя «Анёлы памяці» прайшла і ў Львове, дзе ў тым ліку ўспомнілі беларуса, Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага.

Кажа ўдзельнік акцыі, кіраўнік дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
-Гэту акцыю робіць Музей годнасці, дачка загінулага Героя Нябеснай Сотні. І тут усе добра ведаюць і шануюць памяць пра Міхася Жызнеўскага – аднаго з першых, хто аддаў сваё жыццё на Майдане Незалежнасці. І адзіны беларус – Герой Украіны, Герой Нябеснай Сотні. Было шмат людзей, вельмі шмат дзяцей – са школ, ліцэяў, дзіцячых садкоў. Былі прадстаўнікі ўлады, святары, прадстаўнікі вайсковыя.
Кожны год 20 лютага Украіна адзначае Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні. Дата зацверджана ў знак пашаны да тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны падчас Рэвалюцыі Годнасці 2013-2014 гадоў. Адпаведна 10 год таму расейскі спецназ пачаў аперацыю па захопе Крыма.



Беларускае Радыё Рацыя
Фота БФ «Вільна Білорусь»