BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна змяніла ваенную стратэгію

Пра гэта піша нямецкае Bild. Ваенны аглядальнік Юльян Рэпке са спасылкай на словы афіцэра УСУ піша, што адваяванне акупаваных тэрыторый не з’яўляецца цяпер асноўнай мэтай украінскай арміі – прыярытэтам становіцца і не абарона цяперашняй лініі фронту, а знішчэнне як мага большай колькасці расейскіх вайскоўцаў з мінімальнай колькасцю страт ва ўкраінскай арміі.

Іншы вайсковец пацвердзіў: «Цяпер ужо няма ціску, таму мы проста імкнемся да максімальных страт суперніка. Пазіцыі не маюць значэння, галоўнае, каб большасць украінцаў засталіся жывыя». Пра гэта кажа і былы заходні вайсковец, які ў апошнія гады неаднаразова кансультаваў Украіну: «Вы ствараеце міннае поле і назіраеце, як на ім гіне як мага больш расейцаў і знішчаюцца іхнія танкі. А калі яны пройдуць, вы адступіце на кіламетр і дазволіце расейцам заехаць на наступнае міннае поле, якое было тым часам устаноўлена».

За гэтай стратэгіяй, магчыма, стаіць «надзея на дасягненне кульмінацыйнай кропкі, у якой расейскі наступ абрынецца». Утрыманне ці нават вяртанне тэрыторый, на думку экспертаў, зноў стане прыярытэтам толькі калі расейскія сілы альбо страцяць дастаткова людзей і тэхнікі, альбо на фронт прыбудзе «зброя, якая змяняе правілы гульні», якая дазволіць Украіне ўзяць ініцыятыву ў свае рукі.