Жыхары Львова па-рознаму ставяцца да перамен у вайсковым кіраўніцтве. Але палітычны ўцякач з Беларусі Віталь Макаранка, які ўжо тры гады жыве ў Львове, лічыць, што на чале ўкраінскай арміі пастаўлены не менш дасведчаны галоўнакамандуючы.
Гаворыць Віталь Макаранка:
-Калі паглядзець львоўскія паблікі, тэлеграм-каналы, то мы бачым, што большасць незадаволена. Большасць здзіўлена. Але давайце быць шчырымі – гэта чаканае рашэнне, якое напэўна некалькі тыдняў абгаворвалася. Я думаю, што гэта збольшага эмацыйная рэакцыя. Бо чалавек, які стаў на чале Узброеных Сілаў Украіны – Аляксандр Сырскі, ён таксама мае велізарны аўтарытэт.
Генерала Валерыя Залужнага замяніў генерал Аляксандар Сырскі, былы кіраўнік сухапутных войскаў. Гэты баявы генерал, які даваў адпор расейскай агрэсіі яшчэ з часоў АТО. Аналітыкі ацэньваюць яго як ваеннага, больш гатовага да правядзення рызыкоўных аперацый, чым яго папярэднік.
Беларускае Радыё Рацыя