
Ні па якіх пытаннях пакуль што немагчымыя перамовы з Расеяй. Паколькі няма на тое згоды ва ўкраінскім грамадстве. Украінцы гатовыя да апошняга бараніць інтарэсы дзяржавы да фронце, — падрабязней пра сітуацыю распавёў беларус Цімафей Кахновіч, які жыве ў Кіеве:
– Пытанне перамоў зараз ва Украіне – гэта не тэма для абмеркавання. Усё адно мы павінны працягваць. Можа быць нейкае зацішша на фронце, якое намячаецца на дадзены момант, але не перамовы. З кім там размаўляць? З кім там перамаўляцца? Там ніхто ніколі не выконваў сваіх дамоўленасцяў.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо звыш 2 гадоў. А дзесяць гадоў таму Расеяй быў анексаваны Крым, Луганская і Данецкая вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя