Пад такім загалоўкам Цэнтр даследавання грамадскай думкі (СOBOS) правёў, а затым апублікаваў свае якасныя даследаванні. Апытанкі былі зробленыя паміж 28 лістапада і 6 снежня 2024 года, значыць 22 месяцы пасля уварвання Расеі ва Украіну. СOBOS распытываў украінцаў па статыстычных групах у веку 25-45 гадоў, якія прыехалі ў Польшчу, як перад так і пасля вайны і якія зараз пражываюць у Варшаве, Вроцлаве і Ловічу (горад у Лодзінскім ваяводстве)
Большасць украінскіх бежанцаў лічыць, што ў Польшчы лягчэй знайсці працу, чым у сваёй краіне. Іншымі карыснымі з’явамі Польшчы ёсць эфектыўная функцыянальная дзяржава і прадбачлівыя працэдуры, якія дазваляюць планаваць доўгатэрмінова, апроч штодзённай барацьбы за выжыванне.
Галоўная перашкода, якая абмяжоўвае украінцаў ад «лепшых пасадаў» у Польшчы – няведанне мовы, навука якой была найбольшым выклікам.
Аграмадная частка бежанцаў прыехала ў Польшчу з дзецьмі, што дадаткова ўскладняла пошук кватэры. Тым не менш краіна дае шырэйшыя магчымасці прафесійнага развіцця, у тым ліку адукацыі і простай прафесійнай перападрыхтоўкі – падае СOBOS. Паводле апытаных, лепшыя ў Польшчы ўмовы працы, прафесійнасць, большая бяспека занятасці і пашана да cупрацоўніка.
У Польшчы лепш функцыянуе грамадскі транспарт, шырэйшы спектар культурных і забаўляльных прапановаў у гарадах. Таксама згадваецца пра вышэйшую асабістую культуру і ветлівасць палякаў у параўнанні да украінцаў, палякі больш эмацыйныя і сямейныя ад ўкраінцаў – чытаем у рапарце СOBOS.
Але каб не было так салодка, у Польшчы на думку апытаных, ёсць таксама хібы.
Ва Украіне лепш арганізаваная служба медыцынскай апекі, электронныя, банкаўскія і іншыя афармленні адміністрацыйных спраў (urzędowe spawy). Да таго ў Польшчы субота і нядзеля для такіх спраў — звычайна выхадныя. Апытаныя украінцы звярталі таксама ўвагу на тое, што ў выхадныя дні крамы зачыненыя або карацей працуюць.
Дадам ад сябе, што ў першых месяцах пасля нападу Расеі на Украіну бежанцы карысталіся прывілеямі «без чаргі» у амбулаторыях, адмысловымі кансультацыйнымі пунктамі, бясплатнымі міжгарадскімі пераездамі і г. д. І калі пры гэтых «прывілеях» ацэнка праз украінцаў паслугаў у Польшчы горшая, тады няма чаго здзіўляцца, што і само польскае грамадства так наракае на медыцынскія паслугі і чэргі па некалькі месяцаў да спецыялістаў.
З кім разам, з кім назаўжды
На пытанне пра дапамогу, якую Польшча (дзяржава і грамадзяне) прадастаўляла бежанцам, тыя ж лічаць, што падтрымка была ў першыя месяцы занадта вялікая і да канца не прадуманая. Пасля першых месяцаў вайны, пасля бязмежнай польскай салідарнасці, адносіны палякаў да украінцаў пачалі пагаршацца.
Паводле вынікаў даследаванняў (СOBOS), украінцы, якія пражывалі ў Польшчы ўжо многа гадоў, ставіліся адмоўна да «новых», якія прыехалі па вайне. Даваенныя эмігранты закідалі бежанцам няўдзячнасць і патрабавальнасць (niewdzięczność i roszczeniowość). СOBOS звяртае ўвагу на падзел на тых украінцаў, якія хочуць інтэгравацца з польскім грамадствам і тых, якія не хочуць. Большасць рэспандэнтаў з асцярожнасцю ставіцца да ідэі стварэння украінскага школьніцтва ў Польшчы. Маўляў, будзе гэта перашкодай для інтэграцыі з польскім грамадствам. Таксама не бачыць патрэбы ў стварэнні ўкраінскай царквы, клубаў ці раёнаў у польскіх гарадах заселеных «сваімі». Але таксама большасць апытаных бежанцаў на пытанне пра планы на будучыню, адказвае, што хоча вярнуцца ва Украіну, калі будзе ў ёй мір.
Цікавымі ёсць адказы на пытанні пра адносіны да іншых нацый, якія ім (украінцам) бліжэй.
«Найчасцей «сваімі» называлі палякаў (яшчэ 20 гадоў таму палякі былі на далейшым месцы), але «сваімі» ёсць і неславянскія народы Усходу Еўропы (Літоўцы, Латышы, Малдаване, ці Грузіны). Затое статус Расейцаў і Беларусаў і Балгараў (?), якіх лічаць прыхільнікамі Расеі, стаў «спрэчным». У выпадку Беларусаў былі частымі выпадкі адрознення на тых, якія выехалі з Беларусі і сталі «сваімі» і тых, якія засталіся і патэнцыйна ёсць «ворагамі Украіны» – піша ў рапарце Цэнтр даследавання грамадскай думкі (СOBOS).
Паводле меркаванняў ад пачатку вайны ва Украіне польскую мяжу перасекла каля 14 мільёнаў грамадзян Украіны. Едучы ў два бакі і ў іншыя краіны. ПРАЗ Польшчу. Максімальна і адначасна знаходзілася больш за 3 мільёны бежанцаў на тэрыторыі Польшчы. Улетку 2023 года паводле дадзеных cтатыстычнага ўпраўлення (GUS) 1 мільён 400 тысяч атрымала полькі нумар ідэнтыфікацыі (PESEL). Зараз ацэньваецца, што з гэтай колькасці жыве ў Польшчы крыху больш за 800 тысяч ваенных бежанцаў з Украіны. Больш-менш столькі жыве украінцаў гэтак званай «даваеннай эміграцыі». Найбольш у Мазавецкім (Варшава), Ніжнесілезскім (Уроцлаў) і Малапольскім (Кракаў) ваяводствах.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя