
Украінцы – нацыя, якая любіць эксперыменты, новае і нават экзатычнае, гэта нацыя свету, якая ўсё можа перажыць, не зламацца і адрадзіцца, кажа 32-гадовая Дар’я Жарко (прозвішча зменена) з Сумаў, якая 4 гады жыве ў Варшаве:
– Зараз працую ў брытанска-амерыканскай фірме. Я вучылася ў Кіеве, жыла ў Кітаі, а пасля прыехала ў Польшчу. Увесь час дзесьці, але не дома. Была вельмі маладая, хацелася ўсяго паспрабаваць, пазнаёміцца з новымі людзьмі.
Дар’я – фінансіст, ёй вельмі падабаецца ў Польшчы, але марыць пра тое, каб вярнуцца ў мірную Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя






