BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінская акцыя да Дня абаронцаў у Варшаве

У Варшаве адбылася ўкраінская акцыя, прымеркаваная да Дня абаронцаў – ён адзначаўся 1 кастрычніка. Цяпер жа падчас падзеі ўдзельнікі рабілі свечкі, якія затым будуць накіраваныя ваярам.

Падчас украінскай акцыі да Дня абаронцаў у Варшаве
Падчас украінскай акцыі да Дня абаронцаў у Варшаве

Распавядаюць валанцёркі ініцыятывы “Еўрамайдан-Варшава” Наталля і Ніна Ткачук:

– Мы штогод, ужо трэці год запар, арганізоўваем такую акцыю, каб зрабіць траншэйныя свечкі, каб ваяры маглі сагрэцца ў акопах, сагрэць сабе гарбату, каву ды і выкарысталі на іншыя патрэбы. Асабіста я скупляла вялікую колькасць банак з-пад кукурузы, прасіла знаёмых, каб яны не выкідалі гэтыя банкі, бо яны нам будуць патрэбныя. Таксама заахвоціла сваіх сяброў, каб яны нам дапамаглі і каб акцыя мела большы розгалас.

– Гэты мой спосаб неяк перадаць цяпло вайскоўцам, якія абараняюць нас. І гэта мой спосаб быць удзячнай за іх мужнасць і ахвяру.

Арганізатары адзначаюць, што сёлета ўдзельнікамі акцыі сталі не толькі ўкраінцы, але і палякі. Падзея прайшла на Замкавай плошчы. Па словах Ніны, акцыю плануецца паўтарыць і бліжэй да зімы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя