Ваяваць павінны ўсе 40 мільёнаў украінцаў, і гэта не абавязкова непасрэдная прысутнасць на фронце. Трэба працаваць на дапамогу ўкраінскім вайскоўцам.

У гэтым перакананы ўкраінскі блогер – Андрэй Шараеўскі:
– І я бачу, што адсоткаў 30 каментароў у сацыяльных сетках – гэта расейскія боты, якія разганяюць інфармацыю пра тое, што ўлада хоча нас усіх убіць да апошняга ўкраінца. І г.д. І маргінальныя слаі з нізкім узроўнем адукацыі гэта ўсё падтрымліваюць. І кажуць: праўда, нас хочуць знішчыць! Тут контрпрадуктыўная дыскусія. Яна паўстае ў такіх колах з нізкім узроўнем адукацыі.
Актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне ідуць амаль два гады. Наперадзе – чарговая хваля мабілізацыі як з украінскага, так і з расейскага боку.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






