BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскі дрон упершыню атакаваў нафтабазу ў Чувашыі

Раніцай 9 сакавіка беспілотнік атакаваў нафтабазу прадпрыемства «Буравеснік» у Чэбаксарах. Пацярпелых няма, на месцы працуюць ратавальнікі. Гэта першы выпадак, калі БПЛА даляцеў да Чувашыі. Чэбаксары знаходзяцца за 970 кіламетраў ад расейска-ўкраінскай мяжы.

Здымак ілюстрацыйны

Агулам 88 ударных беспілотнікаў былі зьбітыя над тэрыторыяй Расеі ў ноч на нядзелю 9 сакавіка, заявіла Міністэрства абароны Расеі. Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма. З прычыны пагрозы атакі беспілотнікаў уначы Расавіяцыя ўводзіла абмежаванні на працу аэрапортаў у Казані, Астрахані, Валгаградзе і Ніжнім Ноўгарадзе. Да раніцы абмежаванні знялі.