Сёння, 20 ліпеня, у Расеі паведамілі пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву. Мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін напісаў у Telegram, што было збіта як мінімум 14 дронаў. У раёны падзення абломкаў былі накіраваны ратавальнікі.

Калаж УНІАН
Пасля падзення абломкаў загарэліся аўтамабілі, пашкоджаны жылы шматпавярховік, паведаміў у Telegram-канале мэр Масквы Сяргей Сабянін. З-за атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву паветраны рух у чатырох сталічных аэрапортах — Шарамеццева, Дамадзедава, Унукава і Жукоўскага — часова прыпынены.
У суботу Украіна таксама атакавала цэлі ў Расеі з дапамогай беспілотнікаў у рамках абароны ад агрэсіі Масквы. Такія атакі Кіеў выкарыстоўвае ў першую чаргу для знішчэння ваенных рэсурсаў і аб’ектаў праціўніка.






