BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па саратаўскім НПЗ

Дроны Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны даляцелі да расейскага Саратава і трапілі ў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). Пра гэта УНІАН паведаміла крыніца ў спецслужбе.

“Інфармацыю аб шматлікіх выбухах у Заводскім раёне Саратава, дзе і знаходзіцца НПЗ, пацвердзілі не толькі жыхары ў сацсетках, але і мясцовыя ўлады. Губернатар Саратаўскай вобласці патлумачыў выбухі ў горадзе – працай СПА па БпЛА. Ён пацвердзіў, што частка “абломкаў” упала на тэрыторыю нафтаперапрацоўчага завода”, – адзначыў суразмоўца.

Мясцовыя СМІ пацвярджаюць, што беспілотнікі патрапілі ў адну з нафтаперапрацоўчых установак завода, а таксама ў рэзервуары з мазутам.

Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод раней вядомы як завод “Крэкінг”, уваходзіць у структуру нафтавай кампаніі “Раснафта”.