BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія дзеці намалявалі партрэты беларускіх Герояў для календара

Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» ва Украіне выпусціў каляндар з партрэтамі беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне. Партрэты беларусаў для выдання намалявалі ўкраінскія дзеці.

Кажа кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Алесь Францкевіч:

– У мяне ёсць такая думка. Я думаю, што мы зараз гэты каментар зрабілі ўкраінскай.Думаю, што яшчэ адзін макет мы зробім беларускай, і адзін ангельскай. Думаю што варта будзе такі каляндар разаслаць па дыпламатычных установах, каб яны даведаліся пра беларускіх герояў, якія ва Украіне аддаюць свае жыцці на абарону ўсяго цывілізаванага свету. Каляндар які будзе на беларускай мове можна беларусам замаўляць.

Пакуль што календары ад Дабрачыннага фонда «Вільна Білорусь» ва Украіне атрымаюць аўтары малюнкаў і сем’і загінулых беларускіх герояў. Таксама запланавана тэматычная выстава выяваў з календара.

Фота БФ «Вільна Білорусь»:

Беларускае Радыё Рацыя