BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія грамадзяне працягваюць верыць у перамогу

Здымак ілюстрацыйны

У той жа час без сталай і належнай падтрымкі Украіне цяжка выстаяць у гэтай вайне, — перакананы прарэктар Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага (г. Харкаў, Украіна), валанцёр Юры Барабаш:

Магу сказаць, што мы з першага дня жывём і працуем у Харкаве, то бок гэта не проста лінія фронту. Да верасня 2022 года лінія фронту праходзіла па акруговай дарозе горада Харкава, а цяпер Харкаў пад пастаянным абстрэлам. Мы тут працуем, займаемся валанцёрствам, дапамагаем сваім узброеным сілам, грамадзянам, а вайна адчуваецца паўсюль, гэта значыць ва Украіне няма ніводнага бяспечнага горада.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Поўнамаштабная вайна ва Украіне не спыняецца 973 дні. Гэта больш за два з паловай гады змагання за ўкраінскую незалежнасць.

Беларускае Радыё Рацыя