Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук паведаміў пра збіццё чарговага знішчальніка Су-34 расейскіх узброеных сіл.

Выказваецца меркаванне, што Украіна праводзіць падрыхтоўку тэатра баявых дзеянняў для ўводу заходніх авіяцыйных сістэм. На мінулым тыдні ўкраінцы збілі на ўсходнім кірунку некалькі Су-34.






