Украінскія вайскоўцы збілі расейскі штурмавік СУ-25, паведамляе Hromadske са спасылкай на аператыўна-стратэгічную групоўку войскаў “Хорціца”. Гэта адбылася ў Данецкай вобласці — на Краматорскім кірунку. У самалёт трапілі з ПЗРК. У сацсетках вайскоўцаў апублікавана відэа атакі.

Лёс экіпажа, са слоў украінскіх вайскоўцаў, пакуль невядомы, аднак “мы дакладна ведаем, што адной праблемай для нашай пяхоты менш”. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання УСУ знішчылі ўжо 368 варожых самалётаў, адзначаюць у Генштабе Украіны.
Дададзім таксама, што пасля ўкраінскай атакі дронаў у Расіі гэтай ноччу загарэлася таксама нафтабаза ў Растоўскай вобласці.






