Украінскія сілы, верагодна, спрабуюць зняць пагрозу для Сумскай вобласці, ля мяжы з якой увесь час знаходзяцца расейскія войскі. Пра гэта ў эфіры Radio NV заявіў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка.
Ён адзначыў, што ў прыгранічных з Украінай населеных пунктах Курскай вобласці размяшчаюцца расейскія войскі, якія займаюцца абстрэламі і дыверсіямі ва ўкраінскіх пасёлках па іншы бок мяжы.
“Яны гэта робяць даволі часта. І, вядома, гэта таксама даймае і мясцовых жыхароў, і не толькі. Адпаведна, трэба ворага ў гэтым абмяжоўваць і пазбаўляць [яго такой магчымасці]”, – адзначае Мусіенка.
На яго думку, украінскія сілы актывізаваліся ў гэтым раёне, “каб зняць рызыкі” і “нанесці прэвентыўныя ўдары”, пазбегнуўшы такім чынам неабходнасці змагацца з ворагам на ўкраінскай тэрыторыі.
У расейскіх Telegram-каналах паведамляюць пра шматлікія разбурэнні ў пасёлку Суджа. Сцвярджаецца, што ВСУ ўдалося нават прарвацца на некалькіх адзінках бронетэхнікі. Там дадаюць, што ВСУ працягвае канцэнтраваць войскі на Сумскім кірунку. Адзначаецца, што тэхніка знаходзіцца ў найбліжэйшых лясных масівах.
Легіён “Свабода Расіі” піша пра баі ў раёне не толькі пасёлка Суджа, але і каля Курылаўкі Курскай вобласці.
Блогер Юрый Падаляка ў сваім пабліку напісаў, што ў баях удзельнічаюць «мінімум пяць цяжкіх брыгад» УСУ, былі заўважаны амерыканскія «Брэдлі». 22-ю механізаваную брыгаду ён характарызуе як элітную, што сведчыць аб сур’ёзных намерах украінскага боку.
Паводле unian.net