BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расеі на яшчэ адным участку

Узброеным сілам Украіны ўдалося прарваць абарону УС РФ на яшчэ адным участку расейска-ўкраінскай мяжы ў Курскай вобласці. Пра гэта паведамілі некалькі ўкраінскіх вайсковых каналаў. Паводле іх, УСУ ўдалося прайсці на глыбіню «некалькіх кіламетраў».

AP – Mstyslav Chernov

Канал Khorne апублікаваў відэа, дзе знятая ўкраінская бранятанкавая калона, якая, як сцвярджаецца, рухаецца да населенага пункта Вясёлае, што знаходзіцца ў тыле групоўкі расейскіх узброеных сіл.

Паводле даных расейскіх каналаў, украінскім войскам удалося пераадолець лініі ўмацавання, якія складаюцца з «зубоў дракона» і мінных палёў. Апошнія УСУ расчышчаюць з дапамогай інжынернай тэхнікі.