Сейм прыняў закон, які ўводзіць магчымасць часовых (60 дзён) і тэрытарыяльных абмежаванняў на прыняцце хадайніцтваў аб міжнароднай абароне. Пра гэта піша Rzeczpospolita.

За законапраект прагаласавалі 386 дэпутатаў, 38 былі супраць, ніхто не ўстрымаўся. Цяпер законапраект будзе накіраваны ў Сенат. Дэпутаты падтрымалі папраўку, якая забараняе раздзяленне сем’яў на мяжы.
Часовае абмежаванне права на падачу хадайніцтва аб міжнароднай абароне можа быць абвешчана пастановай Савета Міністраў. Папраўка таксама прадугледжвае ўвядзенне дадатковых падстаў для пазбаўлення статусу ўцекача. Гэта датычыцца асоб, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы дзяржавы, а таксама іншаземцаў, асуджаных за асабліва цяжкае злачынства.
Беларускае Радыё Рацыя






