BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Польшчы заклікалі паведамляць пра падазроных асоб ля мяжы з Беларуссю

Улады Польшчы заклікалі жыхароў паведамляць пра падазроных асоб ля мяжы з Беларуссю. Гэта вынікае з інфармацыі Урадавага цэнтра бяспекі на партале gov.pl. “Увага: знаходжанне ў буфернай зоне, якая прылягае да мяжы з Беларуссю, забароненае. Выконвайце загады службаў. Будзьце пільныя і паведамляйце пра падазроных асоб”, — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: x.com/Straz_Graniczna

Абвестка з аналагічным зместам была разасланая абанентам мабільнай сувязі, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад буфернай зоны (частка Падляскага і Люблінскага ваяводстваў). Як паведамлялася, 13 чэрвеня ў Польшчы была створана буферная зона, якая ахоплівае ўчастак мяжы з Беларуссю працягласцю амаль 61 км у граніцах тэрыторый памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўных і Чаромсе. Забарона на знаходжанне ў гэтай зоне пакуль уведзена на 90 дзён. Нагадаем, што мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.