BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Расеі паведамілі пра падрыў мастоў у Бранскай і Курскай абласцях

У Расеі па фактах абвальвання мастоў у Бранскай і Курскай абласцях распачатыя крымінальныя справы, перадае Інтэрфакс словы афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Святланы Пятрэнкі.

Фота: РИА Новости

Яна не ўдакладніла, па якім артыкуле Крымінальнага кодэксу РФ распачатыя справы, аднак яна заявіла, што масты паваліліся ў выніку падрываў.

Паводле яе, аўтамабільны мост у Бранскай вобласці абваліўся каля 23.00 31 траўня. Яго абломкі ўпалі на пасажырскі цягнік, які праходзіў пад ім.

Каля 3 гадзін ночы таксама адбыўся падрыў чыгуначнга моста ў Курскай вобласці, ад чаго чыгуначны састаў, які ехаў па ім, зваліўся на аўтамабільную дарогу. Адзін з машыністаў атрымаў траўмы ног, усю лакаматыўную брыгаду даставілі ў бальніцу.

Паводле апошніх звестак, у выніку абрушэння моста на чыгуначныя пуці ў Бранскай вобласці загінулі сем чалавек, у бальніцах знаходзяцца 47 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, заявіў кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. «Адбыўся падрыў моста на трасе падчас руху цягніка, дзе было 388 пасажыраў», – сказаў Багамаз у эфіры тэлеканала «Россия-24».

Беларуская чыгунка паведаміла пра змены ў руху цягнікоў у сувязі з абвальваннем аўтамабільнага моста ў Бранскай вобласці. Змены датычацца цягнікоў Анапа — Менск і Менск — Анапа адпаведна.