BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Арлоў распавядзе ў Беластоку пра Ефрасінню Полацкую

Сёння, 7 сакавіка, у Беластоку ў беларускім хабе «Новая зямля» адбудзецца другая лекцыя Уладзіміра Арлова з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі». Гэтым разам літаратар распавядзе пра беларускую святую, асветніцу і мецэнатку – Ефрасінню Полацкую.

Лекцыі Уладзіміра Арлова пра значных жанчын у гісторыі Беларусі праходзяць у Беластоку пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры.

Пачатак кожны чацвер а 18-30 у хабе «Новая зямля», што месціцца па вуліцы Вышынскага 6А.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя