BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіслаў Жывіца: Смаляне адчулі рэальнасць вайны, а горад безабаронны перад атакамі

У ноч на 21 студзеня Смаленск сутыкнуўся з масіраваным нападам, як мяркуецца, украінскіх дронаў, наступствы якога адчулі сотні мясцовых жыхароў. Нягледзячы на ​​тое, што сілы СПА адбілі атаку, падзенне абломкаў выклікала сур’ёзныя пашкоджанні жылых дамоў і стратэгічных аб’ектаў.

Пра сітуацыю ў горадзе распавёў Старшыня Смаленскага рэспубліканскага цэнтра Уладзіслаў Жывіца:

– Было больш 20-ці лятальных апаратаў. Адзін патрапіў у авіяцыйны завод, у цэх, у якім збіраліся ракеты. Імі абстрэльвалі ўкраінскія гарады. Цэх цалкам згарэў. У ім працавалі ў тры змены, нават ноччу. Смаляне адчулі, што такое пад агнём. Асноўнае пытанне ў жыхароў: чаму не была ўключана сірэна апавяшчэння пра авіяцыйны налёт? Па факту сістэма грамадзянскай абароны не працуе. Людзі прыходзяць праверыць, як ў іх там падвал, а яны ўсе пад замкамі. І кажуць: ой, пачалася вайна.

Мяркуецца, што галоўнай мэтай атакі беспілотнікаў мог быць Смаленскі авіяцыйны завод, дзе вырабляюцца ракеты Х-55 і Х-59, а таксама навучальныя самалёты для расейскіх пілотаў. Завод уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША, Канады, Украіны, Японіі, Швейцарыі і краін Еўразвяза.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя