BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Луцку адкрылася фотавыстава, прысвечаная беларускім добраахвотнікам

11 чэрвеня у Луцку ў Валынскім нацыянальным універсітэце імя Лесі Украінкі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы  “З Украінай у сэрцы”.

Кажа арганізатар выставы, кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Было шмат людзей, былі прадстаўнікі ўлады, прагучалі вельмі важныя словы падзякі загінулым беларусам, якія аддалі свае жыцці тут, ва Украіне, у барацьбе супраць расейскіх акупантаў. Беларусы працягваюць гэтую барацьбу.

Быў выступ рэктара Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта, намеснік абласной дзяржаўнай вайсковай адміністрацыі, быў мітрапаліт Луцкі і Валынскі, прысутнічала жонка Паўла Суслава з пазыўным “Волат”, быў малебен па ўсіх загінулых ва Украіне беларусаў.

Па словах Аляксея Францкевіча, выстава  «З Украінай у сэрцы» набірае папулярнасць у краіне і будзе прадстаўлена далей у Роўне і Жытоміры. Агулам ва Украіне вядома пра 63 загінулых беларускіх добраахвотніках, яшчэ 8 застаюцца пад пытаннем.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

 Беларускае Радыё Рацыя

 Фота  фонда «Вільна Білорусь»