BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уначы былі збітыя 16 расейскіх дронаў над Украінай

Мінулай ноччу ў небе над Украінай былі знішчаны 16 ударных беспілотнікаў. Усяго расейскія акупанты запусцілі 18 дронаў-камікадзэ.

Іх збілі ў межах Палтаўскай, Кіеўскай, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай, Кіраваградскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Херсонскай абласцей.

Між тым, падчас працы Форуму свабоднай Расеі гісторык Юрый Фяльшцінскі прадставіў сваю стратэгію завяршэння вайны ва Украіне, у якой ключавое месца займае Беларусь. На думку эксперта, Расея можа выкарыстаць ядзерную зброю, размешчаную ў Беларусі, для ўдару па Еўропе.

Аднак такога сцэнару можна пазбегнуць, вызваліўшы вайсковай сілай Беларусь з-пад улады Масквы. Фяльшцінскі лічыць, што Беларусь была акупаваная Расеяй у 2020 годзе, каб забяспечыць плацдарм для падрыхтоўкі нападу на Украіну. Адпаведна вызваленне Беларусі мусіць стаць умовай і для краху пуцінскага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя