У ноч на 27 кастрычніка расейскія войскі атакавалі Кіеў з выкарыстаннем прыкладна дзясятка беспілотнікаў, усіх іх удалося збіць у наваколлях горада, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Сяргей Папко. Пацярпелых ці разбурэнняў не зафіксавана.

У Роменскім раёне Сумскай вобласці пад удар трапілі энэргетычныя аб’екты крытычнай інфраструктуры. Агулам за ноч і раніцу расейскія войскі абстралялі Сумскую вобласць 37 разоў.
У Дняпры 27 кастрычніка аб’явілі днём смутку па загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару, які адбыўся ў ноч на 26 кастрычніка. У выніку атакі загінулі 5 чалавек, яшчэ 21 атрымалі раненні.
Агулам за ноч тэрыторыю Украіны атакавалі 80 расейскіх беспілётнікаў, паведамілі Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.






