
Мінулай ноччу расейцы атакавалі Кіеў беспілотнікамі. У напрамку Кіева дроны заходзілі рознымі курсамі. Паветраная трывога ў сталіцы Украіны доўжылася больш за 3 гадзіны. Сілы Абароны выявілі і абясшкодзілі больш за дзесятак беспілотнікаў. Тым часам, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк пракаментаваў заявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб серыйнай вытворчасці балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік», упершыню ўжытай супраць Украіны 21 лістапада. Цытата са словаў дарадцы: “Няма ніякіх “арэшнікаў” у Расеі, гэта чалавек неадэкватны выдумляе сабе нейкія назвы. Гэта класічная зброя – міжкантынентальная балістычная зброя, якая зафіксавана ў дагаворах. Зразумела, колькі такой зброі ёсць у Расеі”. Падаляк дадаў, што выкарыстанне такой зброі сапраўды абнуляе магчымасці аб нечым дамовіцца з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя






