BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Універсітэт у Беластоку адзначыў 25-годдзе кафедр каталіцкай і праваслаўнай тэалогіі

Ва Універсітэце ў Беластоку прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Багаслоўскія навукі ва ўніверсітэце», прымеркаваная да 25-годдзя кафедр тэалогіі ўніверсітэта.

Важнасць падзеі падкрэсліў удзельнік, радны сойміка Падляшскага ваяводства Славамір Назарук:

Гэта юбілей кафедраў тэалогіі і праваслаўнай, і каталіцкай універсітэта ў Беластоку. Яны даюць магчымасць падвышаць адукацыю для духоўных асоб. І самае важнае, вядзецца даследніцкая дзейнасць, ёсць публікацыі пра гісторыю царквы, пра духоўнасць, пра манаства. Шырокая перспектыва адкрываецца для тых, хто займаецца тэалогіяй.

Кіраўнік кафедры каталіцкай  тэалогіі ва ўніверсітэце ў Беластоку, ксёндз Анджэй Пранеўскі адзначыў адкрытасць доступу навучання для слухачоў з Беларусі:

-Нам удалося дасягнуць такога эфекту, што слухачамі з Беларусі з’яўляюцца студэнты з іншых факультэтаў – факультэта навука і адукацыя, факультэта навука, культура і рэлігія. Адныя і другія навучаюцца – і з асяродка праваслаўнага, і асяродка каталіцкага. І так гэтая супраца адбываецца.  

Падчас канферэнцыі таксама адбылася панэльная дыскусія «Сучаснасць і будучыня тэалагічных навук ва ўніверсітэтах». А ўжо 3-га сакавіка з нагоды юбілея кафедр адбудуцца  набажэнствы ў архікатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Беластоку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток