BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Універсітэт у Беластоку сярод лепшых ВНУ па версіі Цэнтра сусветных універсітэцкіх рэйтынгаў

Самы буйны ўніверсітэт Падляшша – Універсітэт у Беластоку – зноў трапіў у спіс, падрыхтаваны Цэнтрам сусветных універсітэцкіх рэйтынгаў. Яго аўтары ацанілі каля 20 тысяч ВНУ з усяго свету, а дзве тысячы лепшых трапілі ў рэйтынгавы спіс.

“Той факт, што ўніверсітэт у Беластоку ў спісе Global 2000 у рэйтынгу цэнтра ўваходзіць у лік 10% лепшых ВНУ і навукова–даследчых інстытутаў у свеце, з’яўляецца пацвярджэннем правядзення даследаванняў супрацоўнікамі нашага ўніверсітэта на высокім сусветным узроўні”, – падкрэслівае доктар Агнешка Пекутоўская, прарэктар універсітэта па навуцы і міжнародным супрацоўніцтве.

Аўтары рэйтынгу ўлічылі чатыры паказчыкі: адукацыя (гэта акадэмічныя поспехі выпускнікоў), працаўладкаванне (прафесійныя дасягненні выпускнікоў), кадравы склад (колькасць прэстыжных акадэмічных узнагарод для работнікаў універсітэта) і даследаванні (публікацыі, уплыў, цытаты).

Польшча ў гэтым годзе ў рэйтынгу прадстаўлена 40 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: edu.polsha24