BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Універсітэт у Беластоку думае над вяртаннем выкладання беларускай мовы і культуры

Ва ўніверсітэце ў Беластоку разважаюць над магчымасцю запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія», што дасць унікальную магчымасць паглыбіць веды ў галіне беларускае мовы, культуры і гісторыі ў сучаснай і актуальнай форме.

fot.: Janusz Kupryjanowicz

Для разумення патрэбаў патэнцыйных студэнтаў універсітэт падрыхтаваў апытанне. Яно ананімнае і зойме не больш за 10 хвілін.

Запоўніць анкету запрашаюць усіх ахвотных вывучаць беларускую мову і культуру.

Беларускае Радыё Рацыя