BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Універсітэт Залатога веку»: адкрыццё ў Беластоку

У Беластоку 15 студзеня 2026 году адбылася прэзентацыя — адкрыццё адукацыйнага праекта «Універсітэт Залатога веку», скіраванага на людзей ва ўзросце 55+, якія знаходзяцца ў эміграцыі.

Ініцыятыва разлічаная перадусім на грамадзян Беларусі сталага ўзросту, што цяпер жывуць у Польшчы.

Праект прадугледжвае правядзенне адукацыйных, культурных і інтэграцыйных заняткаў, якія маюць на мэце падтрымку сацыяльнай актыўнасці, самаразвіцця і ўзаемадзеяння ў супольнасці беларусаў старэйшага пакалення.

«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку

Пра свой удзел у «Універсітэце Залатога веку» распавяла беларуска сталага ўзросту:

– Я ў вымушанай эміграцыі. Але жыццё працягваецца, тут трэба далей жыць. Дзякуй вялікі арганізатарам, што аб’ядноўваюць беларускіх пенсіянераў, бо гэта вельмі цяжка ў такія гады вось так быць у эміграцыі. Гэта вельмі цяжка. І калі разам збіраемся, вось пенсіянеры, мы падтрымліваем адно аднаго.

«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку

Партнёрамі праекта ў Беластоку  стала фундацыя “Okno na Wshod”. Кажа яе кіраўнік Павел Міцкевіч:

– Са студзеня адкрылася месца пад назвай “Дом суседства”, і ў гэтай прасторы мы будзем арганізоўваць розныя мерапрыемствы. Адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца адукацыя, таму “Універсітэт Залатога веку”, адукацыйная дзейнасць для пажылых людзей з Беларусі, якія жывуць у Беластоку. Для нас сумяшчальная з гэтым месцам, бо яно будзе служыць не толькі адукацыі, але і інтэграцыі з Беларуссю. Месца, дзе могуць сустракацца сталыя людзі з Беларусі.

Заняткі беластоцкага «Універсітэта Залатога веку» будуць адбывацца ў памяшканнях фундацыі “Okno na Wshod” амаль у самым цэнтры Беластока на вуліцы Сянкевіча.

Цалкам матэрыял:

«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку
«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку
«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку
«Універсітэт Залатога веку» ў Беластоку

Беларускае Радыё Рацыя