
У беластоцкай Ратушы адкрылася выстава ўнікальных твораў гішпанскага мастака Пабла Пікаса пад назвай “Picasso – “Вайна і мір” і “Лос торас”. Цэнтр экспазіцыі ў сценах філіялу Падляшскага музею складае малавядомая сфера творчасці Пікаса — літаграфіі. Кажа куратар выставы, супрацоўніца музею Ганна Тапалевіч:
– Наша выстава складаецца з двух частак. Першая з іх – гэта “Вайна і мір”, якая прадстаўляе графікі. Гэтыя творы з’яўляюцца маніфестам мастака супраць вайны і з’яўляюцца сведчаннем на карысць міру. Другі з цыклаў – “Лос торас”. Збор прысвечаны карыдзе, якая часта з’яўляецца ў творах Пікаса, які захапляўся культурай Гішпаніі.
Наведаць выставу “Пікаса” можна толькі да 7-га лютага. Выстава арганізавана сумесна з арт-галерэяй “Эпіцэнтр”.















Беларускае Радыё Рацыя






