BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урачыстая сесія Сейміка з нагоды 25-годдзя Падляшскага ваяводства

14-га лістапада ў Ауле Магна палаца Браніцкіх у Беластоку праходзіць урачыстая сесія Сейміка Падляшскага ваяводства з нагоды 25-годдзя ваяводства.

Вынікі 25 год мясцовага самакіравання падвёў старшыня Сейміка Падляшскага ваяводства Цэзары Цеслюкоўскі:

25 гадоў мы кіруем ваяводствам, прымаем рашэнні. І гэта звязана і з сацыяльнымі праблемамі, і з эканамічнымі. Стараемся рабіць усё магчымае, каб жыхарам было лепей. Мы адказваем за развіццё ваяводства і яго будучыню.

Важнасць мясцовага самакіравання на Падляшшы падкрэсліў радны, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук:

Гэта вельмі важная дата ў гісторыі Падляшскага ваяводства. 25 гадоў таму яно было створана. Вельмі прыемна, што пад Беластокам задзіночыліся тры колішнія ваяводствы: Ломжынскае, Сувальскае і Беластоцкае. Самае вялікае свята дэмакратыі і такой дэмакратыі, на якую людзі непасрэдна маюць уплыў.

Падчас урачыстай сесіі Сейміка Падляшскага ваяводства з нагоды яго 25-годдзя былі агучаны найбольшыя дасягненні самакіравання, а таксама ўручаны Ганаровыя Адзнакі Падляшскага ваяводства і Памятныя Медалі з нагоды  25-годдзя ваяводства.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя