BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урачыстасці ў дзіцячым садку №14 у Беластоку: 30 гадоў беларускім групам і 75 гадоў самой установе

У Беластоку адбыліся ўрачыстасці з нагоды двух важных падзей: 30-годдзя з’яўлення груп з беларускай мовай навучання і 75-годдзя існавання дзіцячага садка №14.

Люцыя Німеровіч, якая была дырэктаркай садка з 2002 па 2022 год, падкрэсліла значэнне беларускай прысутнасці ва ўстанове:

талася на беластоцкай мапе і падляшскай мапе вельмі важным. Таму што настаўніцы беларускай мовы навучаюць беларускім песням, дзеткі ўсюды выступаюць, ёсць калекітыў і настаўнікаў, і калектыў дзіцячы. Самае важнае, што мажна паказаць, што ў Беластоку ёсць беларуская меншасць і што сюды прыводзяць дзяцей, каб яны навучаліся беларускай мове.  

Кажа адна з ініцыятараў стварэння беларускамоўнага навучання ў садку – Барбара Пякарская:

Гонар, прыемнасці і шчасце, што ідэя, якая паўстала ў нашых галовах 30 гадоў таму, яна ператрывала і жыве, і ўсё працуе так як трэба. Я шчаслівая.

На свяце прысутнічалі намеснік Прэзідэнта горада Марэк Масальскі і Падляшскі куратар асветы Агнешка Крокас-Янчыла. Прысутныя згадвалі гісторыю стварэння беларускіх груп, іх ролю ў выхаванні дзяцей у беларускай культурнай традыцыі, а таксама людзей, дзякуючы якім усё гэта стала магчымым.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя