У праваслаўным прыходзе Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы ў Дубінах у панядзелак распачаліся двухдзённыя святкаванні парафіяльнага свята ў гонар Святой Тройцы ў Крыначцы.

У святочным набажэнстве ўзялі ўдзел шматлікія вернікі і духавенства, у тым ліку біскуп Гайнаўскі Павел. Вернікі ўдзельнічалі ў літургіі і асвячэнні вады, пазней пачалося начное чуванне.
Крыначка з’яўляецца адной з найважнейшых святынь для вернікаў Праваслаўнай Царквы на Падляшшы. Там ёсць крыніца, якая лічыцца святой. Паводле павер’яў, гэтая вада валодае гаючымі ўласцівасцямі. Выток знаходзіцца ў Белавежскай пушчы, за тры кіламетры ад Гайнаўкі. Традыцыяй з’яўляецца абмыванне хворага месца сурвэткай, змочанай вадой з крыніцы.






