BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урачыстасці з нагоды 81-й гадавіны паўстання ў Беластоцкім гета

У Беластоку адзначаюць 81-ю гадавіну паўстання ў гета, якое адбылося 16 жніўня 1943 года і пратрывала некалькі дзён. Урачыстасці распачаліся з ускладання кветак каля помніку Вялікай Сінаногі, а памяць ахвяр ушанавалі на плошчы Мардэхая Тэнэнбаўма.

З памятнымі словамі да жыхароў горада звярнуўся прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

-Памятаем пра ўсіх ахвяр генацыда, пра ўсіх забітых, памерлых у той жорсткі час. Праз гэтую памяць мы інтэгруемся з людзьмі, якія жылі на гэтай зямлі да нас, пераймаем іх традыцыі і каштоўнасці. Яднаемся з імі ў вялікай пахавальнай эстафеце.

Таксама ўдзел ва ўрачыстасцях узялі пасол Германіі і прадстаўнікі габрэйскіх арганізацый.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя