BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урад Польшчы не стаў даваць памежнікам «ліцэнзію на забойства»

З тэксту паправак у закон, якія павінны спрасціць польскім вайскоўцам ахову мяжы з Беларуссю, выключылі пункт аб адсутнасці пакарання за прымяненне зброі насуперак правілам.

Foto: Artur Reszko / PAP

Першапачатковы тэкст паправак, дзе гэты пункт быў, моцна крытыкавалі праваабаронцы, называючы дакумент «ліцэнзіяй на забойства». Тэкст паправак павінен будзе яшчэ разгледзець Сейм.

Пра пашырэнне магчымасцяў па ўжыванні зброі на мяжы з Беларуссю ў Польшчы загаварылі пасля смерці салдата Матэвуша Сітака: ён загінуў ад нажавога ранення, нанесенага мігрантам на мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя