Урокі тактычнай медыцыны для ўкраінскіх дзетак адбыліся сёння ў беларускім пункце нязломнасці.

Тут можна атрымаць не толькі цёплую гарбату і пачастункі, а таксама даведацца пра першую дапамогу пры абмаражэннях. Беларускія валанцёры ўжо дапамаглі дванаццацігадовай дзяўчынцы, якая атрымала абмаражэнне ва ўласнай кватэры.
Найбольш ад нізкіх тэмператур у Кіеве пакутуюць дзеці, пра гэта распавядае Ірына Шчасная і валанцёр Максім, які таксама дапамагае Беларускаму пункту нязломнасці:
У Кіеве цяпер працуе каля 1 395 пунктаў нязломнасці. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, амаль 174 000 чалавек скарысталіся дапамогай гэтых пунктаў з моманту іх запуску, а толькі за апошні дзень да 9 000 чалавек звярнуліся па дапамогу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






