BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уршуля Яблоньска: Спрыяем працаўладкаванню ў Падляшскім ваяводстве, у тым ліку і мігрантам з Беларусі


У Ваяводскай управе працы ў Беластоку прайшло першае пасяджэнне Ваяводскай каардынацыйнай групы (WZK). У тым, што ў працы групы ўлічваецца і пытанні працаўладкавання мігрантаў, у тым ліку з Беларусі,  запэўніла віцэ-старшыня групы, дырэктар Ваяводскай управы працы  Уршуля Яблоньска:

Ваяводская каардынацыйная група (WZK) дзейнічае ў рамках праекта «Стварэнне сістэмы каардынацыі і маніторынгу рэгіянальнай дзейнасці ў галіне прафесійнай адукацыі, вышэйшай адукацыі і адукацыі на працягу ўсяго жыцця». Узначальвае групу старшыня – Маршалак  Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара