У царкве ў Бранску і каля магілы-помніка ў Занях ды ў Шпаках ушанавалі памяць бязвінна загінулых жыхароў.

2 лютага 1946 году з рук аддзела польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (мянушка Буры) загінулі – у Занях 24 асобы, галоўным чынам жанчыны і дзеці. У Шпаках загінулі 9 чалавек, у тым ліку 18-ці гадовая Марыя Петручук, якая не паддалася гвалту з боку жаўнераў Бурага. У 78-ю гадавіну гэтых трагічных падзеяў памяць застаецца жывой.
Кажа айцец Ян Шмыдкі:
– Царкава прыняла іх у лік святых. Іх шмат. У Заляшанах яны пралілі кроў сваю дзеля праваслаўнай веры. Мы гэта не можам забыць.
Кажуць удзельнікі акцыі памяці:
– Памяць застаецца па нашых тых продках. Маёй мамы мама, мамы брат і сын сястры мамы, яму было 4 гады.
– Сустракаемся дзеля памяці. Сустракаемся для тых, хто тут ляжаць, каб памятаць і пра іх, і пра тыя падзеі. Каб гэта не згінула.
– Ляжыць тут тата майго брата і сястра.
– Прыходзяць і кажуць: там той забіты ляжыць, там пад хатай той забіты ляжыць, там дзяўчына ляжыць, Марыля, яе ранілі, не забілі адразу.
Следства ў справе крывавага рэйду «Бурага» ў поскамуністычнай Польшчы вёў Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП). Інстытут спыніў гэтае следства ў 2005 годзе, зрабіўшы выснову, што дзеянні «Бурага» ў студзені-лютым 1946 на Беласточчыне «мелі прыкметы генацыду». Але гэтае рашэнне не мела ніякіх фармальных наступстваў: нікога ў гэтай справе не абвінавацілі і не выплацілі ніякай кампенсацыі сем’ям забітых і спаленых беларусаў.
Польская праваслаўная царква ўшанавала бязвінна загінулых – уключыла іх у лік святых пакутнікаў Падляшскай зямлі.
Цалкам матэрыял:











Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя






