Камісія па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву прадставіла справаздачу аб маштабах дэзынфармацыйнай вайны, накіраванай на падрыў польскай дэмакратыі.

Частку справаздачы, якая тычыцца адносінаў з Беларуссю, каментуе журналістка і жыхарка гміны Дубічы Царкоўныя Паўліна Сегень:
– У справаздачы камісіі ёсць аналіз, як Беларусь намагаецца ўплываць на Польшчу праз сітуацыю на мяжы і якія памылкі робіць Польшча, калі стараецца неяк адказваць на гэтую сітуацыю. Ёсць аналіз сітуацыі яшчэ з лістапада 2021 года. Даволі вялікая група мігрантаў старалася прыйсці на памежны пераход у Кузніцы. Было б цікава, каб гэтая камісія па аналізе сітуацыі на мяжы дайшла да сённяшняга моманту.

Таксама Паўліна Сегень адзначыла настроі мясцовых жыхароў у сувязі з праектам “Усходняга Шчыта” цяпер:
– Тыя, хто жыве ў вёсках на самой мяжы, а такіх вёсак у нас даволі шмат, усё чакаюць, як будзе разварочвацца гэтая сітуацыя. Думаюць сур’ёзна пра тое, ці не лепш прадаць гэтую маёмасць, чым жыць у нейкіх такіх абарончых збудаваннях. Цяжка сабе гэта ўявіць. Яны кажуць пра добраахвотніцкі выкуп. Добраахвотны – гэта калі ты рэальна хочаш пакінуць гэтае месца. А калі не хочаш?
Паводле справаздачы Камісіі, Расея і Беларусь праводзяць сістэматычныя інфармацыйныя атакі, марнуючы на гэта штогод да 4 мільярдаў даляраў. Асноўная мэта – узмацненне сацыяльнай палярызацыі, падрыў даверу да дзяржаўных інстытутаў, а таксама паслабленне заходніх альянсаў, такіх як НАТА і ЕЗ.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Паўліны Сегень і gov.pl






