BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Уся ўвага зараз звернута на Часаў Яр”

На настроі ўкраінцаў паўплывала затрымка ў падтрымцы зброяй і фінансамі з боку ЗША ды Еўропы.

Фота: aa.com.tr

Яны надалей змагаюцца за сваю перамогу, але займаюць пазіцыю больш абараняльную чым наступальную, – у гэтым перакананая беларуска спадарыня Таццяна, якая ў ваенны час пражывае на ўкраінскай тэрыторыі:

-Я думаю, уся ўвага звернута на Часаў Яр. Ён найчасцей сустракаецца ў навінах. Але я ведаю ад вайскоўцаў, якія прыехалі ў адпачынак, што на іншых напрамках таксама вельмі складана. І мясарубка там таксама ёсць.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 2 гадоў ці больш за 800 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя