BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Устойлівае развіццё Польшчы са станоўчым уплывам на Беларусь

У Катавіцах прайшла падрыхтоўчая канферэнцыя PRECOP, на якой быў прадстаўлены дакумент «Белая кніга: Польшча на шляху ўстойлівага развіцця – рэкамендацыі Бізнес-рады пры PRECOP».

канферэнцыя PRECOP
Канферэнцыя PRECOP

Удзельнік сустрэчы, старшыня праўлення фонда «Nierusz Natura» Уладзімір Зуеў, адзначыў, што сярод ключавых вынікаў форуму — кансэнсус паміж урадам, бізнесам і навукай па асноўных сферах бяспекі, энергетычнай трансфармацыі, лічбавізацыі, сучаснай прамысловай палітыкі і актыўнай ролі Польшчы ў ЕЗ, што мае і станоўчы эфект для Беларусі:

– Калісьці ў Беларусі я не ўдзельнічаў і для мяне гэта ўваход вось у такую вялікую палітычную сям’ю, якая займаецца распрацоўкай стратэгічных мэтаў. А, улічваючы трансгранічныя эфекты, Беларусь і Польшча  – суседзі, спадзяюся, што стасункі паміж імі наладзяцца бліжэйшым часам. Любая трансфармацыя Польшчы, якая ўплывае на навакольнае асяроддзе, яна ў той ці іншай ступені будзе ўплываць  і на тэрыторыі Беларусі.

Сярод асноўных прапаноў, агучаных у Катавіцах: умацаванне бяспекі дзяржавы, мадэрнізацыя электрасетак, падтрымка AI і вадароду, барацьба з дэзінфармацыяй, а таксама стварэнне прагматычнага, доўгатэрміновага падыходу без палітычных падзелаў.
Прынятая Белая кніга будзе прадстаўлена на саміце СОР-30 у Бразіліі, які пройдзе з 20 лістапада па 1 снежня.

Цалкам матэрыял:

канферэнцыя PRECOP
канферэнцыя PRECOP
канферэнцыя PRECOP

Фота з архіва Уладзіміра Зуева

Беларускае Радыё Рацыя