BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

УСУ працягваюць атакі ў Курскай вобласці

Баявыя дзеянні ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці Расеі даюць надзею як украінцам, так і беларусам, якія жывуць ва Украіне, што вайна можа хутка скончыцца.

Фота: Getty Images

Сваім меркаваннем падзяліўся беларускі журналіст Алесь Мінаў, які ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі:

-Тое, што я бачу асабіста, і выключна ўсе, каго я ведаю і з кім размаўляў, лічаць, што гэта абсалютна правільны і слушны крок. Я бачыў у інтэрнэце меркаванне, што магчыма гэты крок залішні, бо ён адцягвае ўкраінскія сілы з тых кропак, дзе найбольш гарачая сітуацыя. Але такога меркавання сярод людзей я не чуў, толькі ад нейкіх экспертаў.

Між іншым, пасля апошніх масавых абстрэлаў з боку Расеі ва Украіне пацярпела энэргетычная інфраструктура. У буйных гарадах чарговы раз назіралася адключэнне святла. Ужо зараз украінцы рыхтуюцца да халадоў, напрыклад, закупаюць электрагенератары.

Беларускае Радыё Рацыя.