BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Узброеныя сілы Украіны ўзялі ў палон вайскоўцаў КНДР

Украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласці Расеі захапілі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, паведаміў 11 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Гэта два вайскоўцы, якія, хоць і былі параненыя, але выжылі. Іх даставілі ў Кіеў», — расказаў прэзідэнт Украіны і падкрэсліў, што цяпер палонным аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Зяленскі дадаў, што захапіць вайскоўцаў з КНДР удалося «дзякуючы вайскоўцам тактычнай групы № 84 Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны і нашым воінам-дэсантнікам».

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што «даручыў СБУ забяспечыць журналістам доступ да гэтых палонных». «Свет павінен ведаць, што адбываецца», — дадаў ён.

Паводле інфармацыі Сіл спецыяльных аперацый Украіны, вайскоўцаў КНДР узялі ў палон 9 студзеня падчас баёў у Курскай вобласці Расеі.